Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Уважаемые родители! Занимаетесь ли Вы со своим ребенком физкультурой и спортом?
Всего 21 человек
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 44 человека

РАСЦЕМ БЕЛАРУСАМІ

Дата: 10 марта 2016 в 09:43, Обновлено 16 сентября 2016 в 12:19
Автор: Варец М. К.

 

 

 

 

 

Дзеці – нашая будучыня.
Мова – наш скарб, наша гісторыя.
Захаваем жа нашую спадчыну для будучыні!

 


 

          Давайце размаўляць! Давайце не будзем «говорить», а будзем весці простую гаворку на роднай мове. На сёння для нас гэта здаецца немагчымым. Зараз мы ўсе гаворым на рускай мове і нават не цягнемся да свайго карэння.

Кожны народ мае сваю мову, кожны народ зберагае і шануе яе, але мы, беларусы, калі можна нас так назваць, самі адмаўляемся ад нашай культуры. Чаму мы так крыўдзім нашу мову? Яна столькі стагоддзяў зберагала ў сабе нашы традыцыі, легенды, казкі. Яна жыла побач з нашымі продкамі, дапамагала ім у каханні, сяброўстве, працы, дапамагала людзям адчуваць сябе ў гэтым неабдымным свеце. Цікава: чаму?

  Чаму мы не размаўляем на роднай мове? Хтосьці можа вінаваціць гісторыю, але, калі чалавек не спрабуе змяніць што-небудзь, яму ўсё роўна. Наша тэлебачанне, радыё, часопісы амаль усе на рускай мове. Мы нават не змагаемся і не жадаем вярнуць нашу культуру. Калі народ сваімі рукамі знішчае сваю спадчыну, то ніхто не зможа яму дапамагчы, у адзіны момант нам ніхто не падарыць нашу мову. І калі ўсё застанецца на месцы, наша мова памрэ, наш народ сам заб’е яе. А калі не будзе мовы, знікне наш народ.

   Адной з асноўных задач адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца фарміраванне патрыятызму пачынаючы з дашкольнага ўзросту. Нацыянальнае выхаванне спрыяе далучэнню чалавека да культуры народа, дапамагае маленькім беларусам усвядоміць сваю прыналежнасць да нацыі, багатай традыцыямі, звычаямі, дасягненнямі культуры і навукі.

    Дашкольная ўстанова — першая прыступка ў сістэме адукацыі.

   Дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодання дзецьмі складнікаў беларускай народнай культуры. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба ў інфармацыі, якія неабходны для наступнага навучання ў школе.
  Вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі прадугледжваецца фарміраванне ўяўленняў аб сваёй малой радзіме (назва горада, пасёлка), народных і дзяржаўных святах, аб сімвалах беларускай дзяржавы, аб людзях, якія праславілі нашу краіну: асветніках, нацыянальных героях, Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дзеячах мастацтва, касманаўтах, спартсменах і г.д.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.