Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Уважаемые родители! Занимаетесь ли Вы со своим ребенком физкультурой и спортом?
Всего 21 человек
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 44 человека

Кніжны куток

Дата: 10 марта 2016 в 10:06, Обновлено 16 сентября 2016 в 12:20
Автор: Варец М. К.

        Казка - адзін з асноўных жанраў народнай творчасці - невялікіх памераў твор, змест якога напоўнены незвычайным, фантастычным, цудадзейным, магічным, героі яго - звычайныя людзі і людзі, надзеленыя звышнатуральнымі асаблівасцямі, насельнікі прыроднага свету, незвычайныя істоты - свабодна пераходзяць са свету рэальнага ў свет нерэальны і наадварот, становячыся пры гэтым на шлях дапамогі добрага добраму, барацьбы светлага з цёмным дзеля самай галоўнай мэты такой узаемападтрымкі і барацьбы: дасягнення героямі казкі той мэты, якая першапачаткова акрэсліваецца ў ёй і дзеля здзяйснення якой разгортваюцца ўсе падзеі твора. 

 

Загадкі

 Загадка - твор вуснай народнай паэзіі, у якім у іншасказальнай, вобразнай форме падаецца апісанне прадмета або з'явы на аснове падабенства блізкасці якасцей паміж утоеным прадметам і тым, які яго замяняе.

 
 
 

 Скарагаворкі

 Скорагаворка- хуткае, паспешлівае маўленне; жартаўлівая фраза, пабудаваная на спалучэнні гукаў, якія робяць цяжкім хуткае вымаўленне яе. 

 

 

 

Народныя забаўлянкі

      Пачынаючы з самых першых элементарных рухаў, усе дзеянні дзіцяці суправаджаюцца песенькамі, т.зв. пацешкамі або забаўлянкамі, забаўкамі. Імі дарослыя суцяшаюць дзіця, калі яно плача, забаўляюць, з іх дапамогаю прывучаюць да просценькіх гульняў. Многа радасці прыносяць маленькім дзецям забаўлянкі, своеасаблівымі формамі якіх з'яўляюцца пястушкі і пацешкі.

 

 

 

Заклічкі і прыгаворы

Заклічкі - кароценькія прыгаворы або песні, якія звернуты да сонца, дажджу, насякомых, птушак, раслін. Паколькі ў старажытнасці адбывалася адухаўленне прыродных з'яў, то, як адзначае Г.А. Барташэвіч, заклічкам у той час надаваўся магічны сэнс.

 

 

 

 

Народныя лічылкі

       Лічылкі - гэта невялікія вершаваныя гумарыстычнага характару творы, з дапамогаю якіх вызначаецца чарговасць у гульні, выбіраюцца дзеючыя асобы або вядучыя.

 

 

 

 

 Прыказкі і прымаўкі  

Прымаўка —  агульнавядомы ўстойлівы выраз, звычайна вобразны, які адрозніваецца ад прыказкі тым, што не з'яўляецца скончаным суджэннем і звычайна не мае павучальнага зместу. Прыказка — гэта агульнавядомае кароткае выслоўе з павучальным сэнсам.

У афарыстычнай творчасці беларускага народа прыказкі і прымаўкі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Яны ярка адлюстроўвалі маральна-этнічныя і эстэтычныя ідэалы, погляд на працу, жыццёвы вопыт, народную мудрасць увогуле. У некаторых з іх адбіліся язычніцкія ўяўленні.

                                  

 

 

Калыханкі

Калыханкі


    Калыханкі - адзін з найстаражытнейшых песенных жанраў. Да нашых дзён не толькі ў фальклорных запісах, але і проста ў сямейнай памяці захавалася значна больш калыханак, чым забаўлянак. Магчыма, гэта абумоўлена іх вялікім практычным значэннем (цяжка нешта рабіць па хаце, калі не атрымліваецца ўтаймаваць дзіця), магчыма -дакладнасцю рыфмаў, простым зместам і нескладанай рытмікай верша, якія спрыяюць лёгкаму запамінанню. 


 
 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.